Дзень сямейнага выхавання

22.10.2022

22 кастрычніка шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Мерапрыемствы, праведзеныя ў яго рамках, сталі лагічным завяршэннем Тыдня бацькоўскага кахання.

Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Мой тата - самы лепшы». Дзеці зрабілі прыгожыя малюнкі, адлюстраваўшы самых дарагіх і блізкіх ім людзей. Кожнае дзіця з вялікай радасцю расказвала, які яго бацька, дзе ён працуе, што яны робяць у вольны час — нехта разам выконвае хатнія работы, іншыя рыбачаць, ці проста глядзяць мультфільм... Але ўсе гаварылі «Мой тата — самы лепшы!»

Навучэнцы 8-9 класаў гаварылі аб сям'і і сямейных каштоўнасцях. У ток - шоу былі закрануты пытанні гістарычнай пераемнасці пакаленняў, вядучай ролі сям'і ў станаўленні асобы дзіцяці, фарміраванні ідэалаў патрыятызму, якія першапачаткова закладваюцца ў сям'і. Рабяты прынеслі свае сямейныя альбомы, расказалі пра ўзаемаадносіны ў сваёй сям'і, пра яе традыцыі.