Тыдзень сям’і у дашкольнай групе

14.10.2022

З 10.10.2022 у дашкольнай групе праходзіць Тыдзень сям’і. Быў зняты відэаролік “Знаёмцеся – гэта мая сям’я”. Выхаванцы складалі сваё родавае дрэва, малявалі партрэт мамы, упрыгожвалі для мамы сумачку. Бацькі прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Рукі мамы, рукі таты і мае ручаняты”. Свае музычныя і чытацкія здольнасці выхаванцы прадэманстравалі падчас мерапрыемства “Сям’я – мой дом”.