Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

15.10.2022

15 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы пачатковай школы гаварылі пра тое, што ж такое «прафесія», адкуль увогуле з’явілася гэта слова, абагульнілі веды аб разнастайнасці і важнасці прафесій, што трэба рабіць, каб стаць прафесіяналам сваёй справы. Для іх прайшла конкурсна-пазнавальная праграма «Прафесіі ад А да Я».

Асноўная мэта квэст - гульні «Калейдаскоп прафесій» - стварэнне пазітыўнай матывацыі навучэнцаў да свядомага выбару будучай прафесіі праз актыўную творчую і пазнавальную гульню. У дадзеным мерапрыемстве школьнікі раскрылі свае ўяўленні аб найбольш запатрабаваных прафесіях, розных відах прафесійнай дзейнасці чалавека.