Шашачны турнір “Белыя супраць чорных”

15.10.2022

Шашкі - традыцыйная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянне суперніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. Мерапрыемства праведзена як з мэтай папулярызацыі гульні, і як сродак інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў.

15 кастрычніка 2022 года ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у шашачным турніры “Белыя супраць чорных”.