Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14.10.2022

У рамках Тыдня бацькоўскай любові і ў вялікае праваслаўнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы навучэнцы і педагогі школы наведалі святочнае богаслужэнне ў царкве Пятра і Паўла аг.Галынка. Іерэй Віталь Ільіч Апончык расказаў навучэнцам пра гісторыю ўзнікнення свята, яго традыцыі, павіншаваў жанчын з Днём маці, пажадаў усім моцнага здароўя, жыць у міры і згодзе.