Святочная праграма «Шануйце сваіх маці»

14.10.2022

Маці, матуля, мама - паняцце агульначалавечае, гэта жывая душа свету, яе пачатак і яе бясконцасць… Немагчыма паспрачацца з тым, што Дзень маці - свята вечнасці, бо з пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці - самы галоўны чалавек у жыцці.

У Рэспубліцы Беларусь Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка з 1996 года ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта А.Р.Лукашэнка. Гісторыя свята Дзень маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

На святочную праграму «Шануйце сваіх маці» сёння запрасілі ўсіх гурткоўцы аб’ядання па інтарэсах “Вытокі”. Рабяты падрыхтавалі цудоўнае прадстаўленне, у якім расказалі прысутным пра гісторыю свята, традыцыі яго святкавання нашымі продкамі. Прыгожыя музычныя нумары ў выкананні вучняў школы, цёплыя словы віншавання ад любых дачок і сыноў, вясёлыя гульні і пачастункі кранулі сэрца матуль.

Са святам, дарагія мамы! Здароўя Вам і Вашым сем’ям, радасці і сямейнага дабрабыту!