Акцыя «Пасадзі дрэва”

13.10.2022

Традыцыйна восенню асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку на прадпрыемствах, ва ўстановах, аднаўленні зялёных насаджэнняў і лясных угоддзяў. Навучэнцы і педагогі школы сумесна з работнікамі лясніцтва і сельскага Савета актыўна ўключыліся ў работу па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях і прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзі дрэва”. Высаджана 150 саджанцаў ліпы. Дзень выдаўся сонечным. Прырода садзейнічала выкананню важнай і патрэбнай работы. Дрэвы вырастуць і стануць упрыгожаннем нашай малой радзімы.