Спартландыя «Спорт любіць - моцным і здаровым быць»

08.10.2022

Вырасці здаровым і дужым дапамагае спорт. Кожная хвіліна заняткаў спортам падаўжае жыццё чалавека на цэлую гадзіну, а вясёлыя конкурсы спартландыі карысныя ўдвая, бо рухомыя спартыўныя гульні дораць масу станоўчых эмоцый, як дзецям, так і дарослым. У гэтым і пераканаліся рабяты нашай школы, прыняўшы ўдзел у спартландыі «Спорт любіць - моцным і здаровым быць», якая прайшла 8 кастрычніка ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Восень».