Экскурсія ў бібліятэку

04.10.2022

Выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьную бібліятэку. Яны даведаліся, што ў кніг, як і ў людзей ёсць дом, там аб іх клапоцяцца, іх шануюць. Дашкольнікі пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, кніжнымі выставамі, разгледзелі свежыя часопісы.

Бібліятэкар Святлана Іванаўна звярнула ўвагу будучых чытачоў на стэлажы, паліцы і колькасць кніг, запоўніла фармуляр чытача.