Дзень самакіравання

30.09.2022

Сёння па традыцыі напярэдадні Дня настаўніка і ў рамках прафарыентацыйнай работы ў нашай школе праходзіць Дзень самакіравання. Гэта доўгачаканае свята, магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна, з усёй адказнасцю рыхтавалі ўрокі, правяралі знешні выгляд навучэнцаў, сачылі за парадкам у школе. Хто ведае, можа праведзеныя рабятамі ўрокі дапамогуць ім выбраць далейшы жыццёвы шлях, шлях педагога.