Алімпіяда па фінансавай граматнасці

27.09.2022

27 верасня вучні 9 класа прынялі ўдзел у першым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Алімпіядныя заданні ўключалі пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў. Найбольшую колькасць балаў набраў Карпевіч Мацвей.