Свята “Пасвячэнне ў вучні”

28.09.2022

Сёння, 28 верасня ў першым класе адбылося маленькае, але ўрачыстае свята. Ужо амаль месяц рабяты правялі ў школе. Зусім нядаўна маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі пераступілі парог школы, не ведаючы яе правіл і законаў. Іх называлі дашкольнікамі, а зараз пра іх кажуць: «Гэта вучні!».

Свята «Пасвячэнне ў вучні» - знамянальная падзея ў жыцці кожнага першакласніка. Вучні ўжо акунуліся ў акіян ведаў, знайшлі новых сяброў, даведаліся пра школьныя парадкі, зведалі першыя цяжкасці і не спатыкнуліся. Жадаем ім і ў далейшым шчаслівага шляху па цудоўнай краіне Ведаў.