Прафілактычная гутарка з супрацоўнікам Клецкага РАУС

28.09.2022

28 верасня ў нашай установе адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з начальнікам крымінальнага вышуку Клецкага РАУС Шыш А.А. Аляксандр Анатольевіч растлумачыў вучням адказнасць за рэабілітацыю нацызма, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці, прапаганду ці публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, а таксама за здзяйсненне іншых дзеянняў дэструктыўнага і экстрэмісцкага характару. Былі закрануты пытанні бяспекі непаўналетніх пры карыстанні мабільнымі тэлефонамі, разнастайнымі сайтамі, растлумачана адказнасць за ўдзел у незаконным звароце наркотыкаў.