Восеньскі лёгкаатлетычны крос «Усе – на старт!»

24.09.2022

24 верасня 2022 года ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у восеньскім лёгкаатлетычным кросе «Усе – на старт!» Падчас спаборніцтва сярод яго ўдзельнікаў адчувалася атмасфера здаровага саперніцтва і спартыўнага азарту. Усе рабяты атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і пазітыву.