Дзень сямейнага выхавання

24.09.2022

24 верасня 2022 года шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Тата, мама, я - шчаслівая сям'я!» Рабяты актыўна адказвалі на пытанні, расказвалі пра сваю сям'ю, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, чыталі вершы, зрабілі прыгожыя малюнкі, адлюстраваўшы самых дарагіх і блізкіх ім людзей.

Аб сям'і, як асноўным элеменце грамадства, аб захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, гаварылі навучэнцы 7-9 класаў. Для школьнікаў прайшоў дыспут «. Класны кіраўнік 9 класа Булат З.А. зрабіла акцэнт на тым, што жыццё чалавека пачынаецца з сям'і, дзе ён фарміруецца як грамадзянін, і каб сям'я была моцнай і дружнай, трэба гэтага хацець. Таму кожнаму ў сям'і неабходна паважаць іншых як асобу, прымаць іх такімі, якія яны ёсць, падтрымліваць і клапоціцца адзін пра аднаго, каб у сям'і было толькі «Мы», а не «Я+Я».