ШАГ для навучэнцаў VIII - IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна»

22.09.2022

Школа Актыўнага Грамадзяніна

22 верасня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII - IX класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна». Госцем мерапрыемства стала Шылко Марына Іванаўна, кіраўнік спраў Галынкаўскага сельскага Савета.

У ШАГ  1 адказная за выхаваўчую работу Карпіевіч Вольга Юльянаўна пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Адзін маршрут – агульная памяць»; «Лета - час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб асноўнай ідэі праекта «Цягнік Памяці», удзельніках гэтага праекта і яго асаблівасцях, аб важнай ролі такіх праектаў для маладога пакалення нашай краіны.

У блоку «Лета - час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў» Марына Іванаўна расказала аб магчымасцях, якія прадастаўляюцца падлеткам для працы падчас канікулаў, дзе і кім яны могуць працаваць. Рабяты разважалі, чаму сярод моладзі ў канікулярны час папулярныя студатрады.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову аб актуальнасці тэмы размовы, аб магчымасцях, якія прадстаўляюцца дзяржавай, якімі юнакі і дзяўчаты змогуць скарыстацца ў перыяд летніх канікул наступным летам.