Багач - гэта асаблівае свята

21.09.2022

У беларускім народным каляндары Багач - гэта асаблівае свята. У праваслаўным календары ёсць свой аналаг Багача Ражство Прасвятой Багародзіцы, якое адзначаецца 21 верасня. І сёння, у рамках Года гістарычнай памяці, вучні і педагогі нашай школы сабраліся на гістарычную рэканструкцыю «Багач у Вендорфаў». На свяце было ўсё: розныя пачастункі, народныя песні і гульні, і самае галоўнае - павага да традыцый свайго народа, яго культуры, гістарычнага мінулага.