Патрыятычны праект «Цягнік Памяці»

20.09.2022

Патрыятычны праект «Цягнік Памяці»

19-20 верасня 2022 года навучэнцы 6-9 класаў Галынкаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы Клецкага раёна далучыліся да онлайн - фотавыставы патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці». Рабяты пазнаёміліся з фотаматэрыяламі праекта, даведаліся пра дванаццацідзённы маршрут маладых людзей з Беларусі і Расіі, які стаў для іх незабыўным урокам гісторыі.