Велапрабег «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»

17.09.2022

17 верасня 2022 года ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» і ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, навучэнцы школы прынялі ўдзел у велапрабегу «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Удзельнікі велапрабегу зрабілі прыпынкі каля брацкай магілы ў аг. Галынка, памятнага знака на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войн 1905 і 1914 гадоў у Галынцы, помніка ў в.Машукі на месцы разгромленай немцамі царквы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.