Патрыятычны праект «Цягнік Памяці»

16.09.2022

15 -16 верасня 2022 года навучэнцы 1-3,5 класаў школы азнаёміліся з фотаматэрыяламі патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці». Класны кіраўнік 5 класа Сёмуха А.М. расказала дзецям чаму прысвечаны праект, аб тым, што маршрут «цягніка Памяці» пабудаваны ў храналагічнай паслядоўнасці падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вучні мелі магчымасць даведацца пра патрыятычныя акцыі, адукацыйныя сустрэчы, культурна-асветніцкія мерапрыемствы, якія праводзіліся падчас праекта.