Дзень народнага адзінства

16.09.2022

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэта свята сілы нашага народа, магутнага духу і непераможнай волі. У  нашай школе прайшлі Адзіныя ўрокі, прысвечаныя гэтай знамянальнай падзеі. Класныя кіраўнікі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на значнасці памяці і ўласнай гісторыі, расказалі аб тым, што адзінства народа ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй краіны.

Дырэктар установы адукацыі Мацукевіч В.І. гаварыла аб тым, што асноўныя ідэі свята - не забываць падзей мінулага і імкнуцца да згоды. А для таго, каб дабіцца поспеху, усе мы павінны быць разам, незалежна ад узросту і роду заняткаў, быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Вольга Іванаўна ўрачыста ўручыла навучэнцам 9 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, падарункавае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».