Урачыстая лінейка “Салют, Піянерыя!”

13.09.2022

13 верасня - Дзень нараджэння грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя!». Дзень піянерыі - гэта не проста дата, гэта наша гісторыя, гэта наша мінулае і наша будучыня.

У нашай установе адукацыі ў гэты дзень адбылася ўрачыстая лінейка “Салют, Піянерыя!” Піянерская дружына школы папоўнілася новымі членамі: акцябратамі і піянерамі. Рабяты ўрачыста паабяцалі быць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны, горача любіць сваю Радзіму, захоўваць традыцыі ГА “БРПА” .