Праца чалавека корміць, а лянота псуе.

13.09.2022

Выдатная і цудоўная пара года - восень. Яна вельмі багатая на розныя дары прыроды. Навучэнцы і педагогі школы выйшлі на ўборку яблык у школьным садзе. Частка сабраных пладоў пойдзе на тое, каб разнастаіць школьнае меню, а частка будзе прададзена. Атрыманыя сродкі папоўняць спецрахунак установы адукацыі.

Маляўнічы сад, шчодры ўраджай і цудоўнае восеньскае надвор'е дадаюць запалу і выдатнага настрою. Усе працуюць з задавальненнем, таму што такія добрыя справы згуртоўваюць. Бо нездарма кажуць: праца чалавека корміць, а лянота псуе.