Дзень здаровага ладу жыцця

10.09.2022

10 верасня 2022 года ў шосты школьны дзень нашы вучні гаварылі аб здароўі і здаровым ладзе жыцця.

Навучэнцы 1-3 класаў прынялі ўдзел у пазнавальным часопісе “ЗЛЖ - гэта сур'ёзна!” Школьнікі замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, пабывалі ў “Школе Здароўя”, даведаліся шмат пра сябе, пра свой арганізм, пра тое, як трэба правільна клапаціцца пра здароўе, каб не хварэць і расці здаровымі.

Навучэнцы 5-9 класаў гаварылі аб жыцці без шкодных звычак. Класны кіраўнік 5 класа Канапацкая Д.С. яшчэ раз нагадала рабятам аб тым, што здароўе - гэта адна з найважнейшых каштоўнасцей чалавека, залог яго дабрабыту і даўгалецця і кожны чалавек, каб яго захаваць, і каб здароўя хапіла на доўгае і актыўнае жыццё, павінен весці здаровы лад жыцця, які прадугледжвае яшчэ і адмову ад шкодных звычак - адмову ад ужывання тытуню, алкаголю і наркотыкаў.