Тыдзень дадатковай адукацыі

09.09.2022

9 верасня вучні нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах ў рамках закрыцця рэспубліканскага Тыдня дадатковай адукацыі. На галоўнай плошчы горада можна было ўбачыць інавацыйныя, творчыя праекты, распрацоўкі ў галіне тэхнічнай творчасці, а таксама вопыт работы аб'яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага, турысцка-краязнаўчага профіляў і інш. 

Наша ўстанова адукацыі расказала гісторыю маёнтка Вендорфаў і прадставіла макеты яго асноўных будынкаў, якія выраблены членамі аб'яднання па інтарэсах “Вытокі”.