Спаборніцтвы па міні - футболе

08.09.2022

8 верасня ў нашай школе  ў рамках Тыдня спорту і здароўя для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі спаборніцтвы па міні - футболе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Гульня прайшла ў цікавай, напружанай барацьбе, але перамаглі мацнейшыя - каманда “Вымпел” на чале з капітанам Шылко Уладзіславам. Школьнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад пазітыву.