Віктарына «Беларусь алімпійская»

07.09.2022

 7 верасня ў нашай школе ў рамках Тыдня спорту і здароўя для навучэнцаў пачатковай школы прайшла віктарына па прапагандзе алімпійскага руху «Беларусь алімпійская».Школьнікі пазнаёміліся з паняццем «алімпійскі рух», яго традыцыямі і сімволікай, даведаліся пра гісторыю Алімпійскіх гульняў старажытнасці, адказалі на пытанні аб спартыўных традыцыях Беларусі, выдатных спартсменах нашай краіны.