Вывучаем дзяржаўныя і прыродныя сімвалы сваёй радзімы Беларусь

07.09.2022

Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі. Вялікую актыўнасць яна набывае ў дашкольнай групе.

Выхаванцы пачынаюць вывучаць дзяржаўныя і прыродныя сімвалы сваёй радзімы Беларусь, гісторыю сваёй сям’і, вёскі, дзе яны жывуць.

Праз прадметна-развіваючае асяроддзе маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі, вышыўкай, прадметамі быту, заняткамі нашых продкаў. Створаны выхавальнікам дашкольнай групы Шылінай Ж. М. нацыянальны каларыт выхоўвае ў маленькіх грамадзян пачуццё прыгажосці, цікаўнасць.