Спартыўная эстафета “Мы за здаровую Беларусь”

03.09.2022

3 верасня 2022 года ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Мы за здаровую Беларусь!” Мэта эстафеты: выхаванне любові да Радзімы, фарміраванне навыкаў жыццядзейнасці, а таксама здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства складалася з актыўных, гарманічна пабудаваных конкурсаў: “Эстафета з абручом”, “Перадача мяча”, “Пераправа”, “Дагані і пракаці”, “Перадача эстафетнага сцяжка” і інш.