Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

03.09.2022

3 верасня ў нашай школе шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Навучэнцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у квэст -гульні “Беларускае роднае слова”, якая была прымеркавана да Дня беларускага пісьменства. Школьнікі гаварылі пра адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Для навучэнцаў 1-3, 5 класаў прайшла літаратурная гадзіна “Слова беларускае ў вяках жыве”. Класны кіраўнік 2 класа Мурашка Н.І. расказала рабятам пра горад Добруш, які прымае свята сёлета. Вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага кнігадрукавання, успомнілі нашых выдатных асветнікаў: Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага і Еўфрасінню Полацкую.  Школьнікі слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў.