Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з «Добрым Сэрцам!»

15.08.2022

З 1 па 15 жніўня вучні школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з «Добрым Сэрцам!». Дзеці сабралі канцылярскія прылады для шматдзетных, няпоўных сем'яў, а таксама сем'яў, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.