Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу»

27.08.2022

27.08.2022 13 навучэнцаў школы прынялі ўдзел у культурна-спартыўным фестывалі «Вытокі. Крок да Алімпу», які праходзіў у г.Капыль. Фестываль прадставіў школьнікам унікальную магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу, пазнаёміцца з самабытнасцю і гісторыяй горада, паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту, патрэніравацца, пагутарыць з вядомымі чэмпіёнамі і спартсменамі, атрымаць прызы за “Алімпійскі квэст”.