Дзень развітання

21.06.2022

Хутка праляцелі дні ў ў аздараўленчым лагеры «Крынічка». Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 21 чэрвеня ў Дзень развітання для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, цырымонія ўручэння памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці “Да пабачэння, лагер!” Падчас хвілінкі бяспекі рабятам яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул, а хвілінка здароўя праванавала хлопчыкам і дзяўчынкам “рэцэпты карысных канікул”. Завяршыўся дзень музычнай гадзінай “У коле сяброў”.

 

Бывай, “Крынічка!” Да новых сустрэч