Дзень гістарычнай памяці

20.06.2022

Гістарычная памяць - жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, а гістарычная памяць пра вайну - вялікая духоўная каштоўнасць нашага народа. Менавіта пад такім дэвізам 20 чэрвеня прайшоў Дзень гістарычнай памяці ў аздараўленчым лагеры «Крынічка». Рабяты адказалі на пытанні бліц-турніра “Што я ведаю пра вайну?”, прынялі ўдзел у акцыі “Абеліск” і ўсклалі кветкі да падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Галынка да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.