Дзень лета, спорту і здароўя

18.06.2022

Час бяжыць хутка. Дзень за днём і хутка заканчваецца яшчэ адзін тыдзень лагернай змены, дзе рабяты атрымліваюць многа радасці ад зносін, пазнання новага. Цёплы, сонечны дзень пачаўся з усмешак, прывітанняў, зарадкі, знаёмства з планам мерапрыемстваў на дзень. 18 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшоў Дзень лета, спорту і здароўя. Рабяты цудоўна правялі час на прыродзе, гатавалі на кастры, актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах.