Дзень экалогіі

17.06.2022

17 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшоў Дзень прыроды. Рабяты наведалі Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Памочнік ляснічага Іван Іванавіч Сандрозд правёў аглядную экскурсію, расказаў пра гісторыю стварэння лясніцтва, пра напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Выхаванцы даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лясоў у пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі выдатныя фота на памяць.