Дзень нацыянальнай культуры

16.06.2022

16 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшоў Дзень інтэлектуалаў. Для рабят былі арганізаваны падарожжа ў школьную музейную экспазіцыю “Беларуская хатка”, гульня-падарожжа «Скарбы роднага краю».

Падчас падарожжа ў музейную экспазіцыю рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Мурашка Наталля Іванаўна расказала пра сімволіку чырвонага кута, печы, парога ў беларускай хаце. Рабяты з цікаўнасцю разглядалі прылады, вырабы з лёну, гліны, дрэва, ткацкі станок пачатку XX стагоддзя.

Гульня-падарожжа «Скарбы роднага краю» садзейнічала фарміраванню павагі і цікавасці да гісторыі і традыцый сваёй краіны.

Завяршыўся Дзень нацыянальнай культуры музычная хвілінкай “Песні роднай краіны”.