Дзень інтэлектуалаў

15.06.2022

15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшоў Дзень інтэлектуалаў. Для рабят былі арганізаваны аукцыён ведаў “Што? Дзе? Калі?” і свая гульня “Ці ведаеш ты Беларусь?”. Галоўная мэта усіх мерапрыемстваў – развіццё інтэлектуальных здольнасцей выхаванцаў. Кожная каманда старалася праявіць кемлівасць, вынаходлівасць, а галоўнае паказала свае веды ў розных абласцях навукі.

Свая гульня “Ці ведаеш ты Беларусь?” спрыяла фарміраванню ў выхаванцаў пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму, любові да роднай краіны, бо прапанаваныя заданні былі накіраваны на пашырэнне ведаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі, традыцыях, народных святах, культурнай спадчыне, знакамітых людзях. А рухомыя гульні на свежым паветры – цудоўнае дапаўненне вясёлага летняга адпачынку.