Дзень здароўя ў аздараўленчым лагеры “Крынічка”

13.06.2022

13 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшоў Дзень здароўя, а ў яго рамках квэст - гульня «Здароўе - гэта здорава», спартыўныя спаборніцтвы «Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!» прагулка - забаўка «Мы за ЗЛЖ!» Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў - развіццё каштоўнасных адносін да свайго здароўя, фарміраванне звычкі выконваць правілы гігіены, займацца спортам і правільна харчавацца. Рабяты актыўна адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, прыдумвалі словы, складалі рэцэпты здаровага харчавання і інш. на станцыях “Здароўе за грошы не купіш - здароўе розум дорыць”, “Алімпійская”, “Творчая”, “Вітамінная”, “Эрудыт”.  Падчас хвілінкі здароўя выхаванцы гаварылі аб прычынах узнікнення траўматызму ў дзяцей. Дзень здароўя прайшоў весела, з карысцю, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці.