Дзень сяброўства

14.06.2022

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшоў дзень сяброўства, а ў яго рамках гадзіна зносін “Правілы сяброўства і забаўляльная праграма “Сяброўства пачынаецца з усмешкі”.

Спачатку рабяты прагледзелі мастацкі фільм пра аздараўленчы лагер Артэк, які прапанаваў кінавідэапракат.

Падчас мерапрыемстваў выхаванцы гаварылі аб дружбе і яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, расказвалі пра сваіх лепшых сяброў, на пялёстках рамонка пісалі тыя рысы характару сяброў, якія ім больш імпануюць, разам распрацавалі правілы, выкананне якіх будзе вучыць рабят быць дружалюбнымі, згуртаванымі, давяраць адзін аднаму, бескарысліва дапамагаць у складаных сітуацыях. Завяршыўся Дзень сяброўства конкурсам вершаў, прыказак пра сяброў і сяброўства.