Выпускны вечар -2022

10.06.2022

Для кожнага выпускны вечар - гэта асаблівае, хвалюючае мерапрыемства, якое бывае толькі раз у жыцці. У гэты вечар выпускнікі атрымліваюць адзін з галоўных дакументаў, які дае магчымасць працягваць адукацыю ў розных навучальных установах, атрымаць прафесію і дастойнае рабочае месца. 10 чэрвеня ва ўтульнай актавай зале нашай установы адукацыі сабраліся тыя, хто выхоўваў, вучыў пераадольваць цяжкасці ў няпростых школьных буднях. Гэта бацькі і настаўнікі, шмат гасцей. Гучалі песні, словы падзякі, выступленні першых настаўнікаў, класных кіраўнікоў і бацькоў, віншаванні – толькі некаторыя штрыхі. Было мноства добрых пажаданняў, цёплых слоў, шчырых слёз, а яшчэ больш радаснага здзіўлення.

У кожнага выпускніка — наперадзе адказная пара выпрабаванняў, калі даводзіцца абдумваць сваю значымасць для грамадства. Наперадзе — новыя экзамены, якія ставіць само жыццё. І іх патрэбна вытрымаць дастойна, верыць у свае сілы. У добры шлях, выпускнік-2022!