Дзень дзявяты. Дзень малой радзімы

10.06.2022

У рамках дня малой радзімы для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Крынічка” была арганізавана экскурсія “Край, дзе ты нарадзіўся”. Рабяты не толькі прайшлі па знаёмых вуліцах роднага аграгарадка, але і яшчэ раз узгадалі гісторыю родных мясцін, наведалі Галынкаўскае лясніцтва, пошту. Рабятам таксама  быў прапанаваны дакументальны фільм пра родныя мясціны “Падарожжа з Жыгамонтам. Аграгарадок Галынка”. Краязнаўчая гадзіна «Мой гонар – мае землякі» была прысвечана знакамітым выпускнікам установы адукацыі.