Дзень восьмы. ШАГ «Лета – час дзейнічаць. Калектыўная творчая справа – ні дня без справы!»

09.06.2022

9 чэрвеня 2022 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Крынічка” была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Лета – час дзейнічаць. Калектыўная творчая справа – ні дня без справы!» Госцем мерапрыемства стала Шылко Марына Іванаўна, кіраўнік спраў Галынкаўскага сельскага Савета. Размова ішла аб аздараўленні і адпачынку. Марына Іванаўна расказала рабятам аб прадастаўленні сацыяльных гарантый, якія забяспечваюць захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, развіцці ў Беларусі сістэмы аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння. Выхаванцы пракаментавалі і абмеркавалі прымаўкі аб працы і адпачынку, паразважалі, якія справы мы называем карыснымі, творчымі. У заключэнне выхавальнікі прапанавалі на працягу тыдня падрыхтаваць і правесці адно з КТС.