Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

07.06.2022

7 чэрвеня вучні школы  наведалі– першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.

З аповеда экскурсавода школьнікі дазналіся, што калекцыя музея была заснавана яшчэ ў чэрвені 1942 года, калі ніхто не мог сказаць, колькі часу будзе працягвацца гэта трагедыя.

Падлеткаў уразілі экспазіцыі ўзбраення партызан, ваеннай тэхнікі, франтавой прэсы, антыфашысцкай падпольнай барацьбы, амуніцыі салдат і іншыя. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, на шырокіх плазменных экранах вучні праглядзелі кадры ваеннай кінахронікі, адчулі подых мінулай эпохі…

Ніхто і ніколі не зможа дакладна падлічыць, колькі беларусаў палегла на выпаленых сонцам палях, на ваенных дарогах і ў шматлікіх лагерах смерці. 77 год мінула з дня пераможнага завяршэння вайны, але яна і сёння жыве ў сэрцах пакаленняў, у памяці народнай.