Дзень сёмы. Дзень дзяржаўных сімвалаў

08.06.2022

У рамках Дня дзяржаўных сімвалаў выхаванцы аздараўленчага лагера “Крынічка” прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?”, гадзіне зносін “У сімвалах дзяржавы- гісторыя майго народа”, конкурсе малюнкаў “Сцяг маёй краіны”. Мерапрыемствы спрыялі выхаванню любові да Радзімы, павагі да яе гістарычнага мінулага, паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, імкненне стаць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.

У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага –дзеці” супрацоўнік ДАІ Клецкага РАУС Новікаў А.У. правёў з рабятамі прафілактычную гутарку па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму,  выкананні правіл дарожнага руху.