Дзень шосты. Дзень роднага краю

07.06.2022

Лета толькі пачалося, а ў жыцці выхаванцаў аздараўленчага лагера “Крынічка” нашай установы адукацыі ўжо столькі цікавых падзей! Кожны дзень, пачынаючы з 1 чэрвеня, дорыць новыя сустрэчы і эмоцыі. У рамках Дня роднага краю 7 чэрвеня для іх была арганізавана экскурсія “Клецк гістарычны”. Рабяты наведалі горад Клецк, гістарычныя мясціны, помнікі нашага раённага цэнтра, яшчэ раз успомнілі легенду аб узнікненні назвы горада,  цудоўна правялі час у парку.

Выхаванне любові да роднага краю, да роднай культуры, да роднай гаворкі - задача першапачатковай важнасці, і няма неабходнасці гэта даказваць. Аб любові да сваёй роднай вёскі, аб паходжанні назвы вёсак, размешчаных на тэрыторыі Галынкаўскага сельскага Савета і гаварылі рабяты падчас падарожжа – дыялогу «Адкуль паходзіць назва маёй вёскі”. Кожная вёска ўнікальная. У кожнай свой лёс, свой твар і свой характар. У гэтым выхаванцы пераканаліся, слухаючы цікавы аповед сваіх выхавальнікаў.