Дзень чацверты. Дзень экалогіі

04.06.2022

У рамках Дня экалогіі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Крынічка” была арганізавана экскурсія ў лес “Па лясных сцяжынках”, папярэдне рабяты падчас хвілінкі бяспекі паўтарылі правілы пажарнай бяспекі летам у лесе. Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі асалоду ад цёплага летняга дня, паслухалі спевы птушак, паглядзелі крынічку, якая працякае ў лесе.  Эка-квэст “Экалагічны калейдаскоп” спрыяў павышэнню экалагічнай культуры дзяцей, пашырэнню ўяўленняў аб рацыянальным узаемадзеянні чалавека з прыродай.

 Конкурс малюнкаў на асфальце “Зямля – наш агульны дом” быў прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня.