Дзень трэці. Дзень традыцый

03.06.2022

3 чэрвеня ў  аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю летняй аздараўленчай  кампаніі - 2022. Рабяты атрымалі своеасаблівы “білет у лета” і даведаліся, што на працягу лета ў выхаваўча-аздараўленчых установах Беларусі адпачнуць больш за 361 000 дзяцей.  Аб’яднае ўсіх  удзел у рэспубліканскай акцыі “Мары нараджаюцца - мары здзяйсняюцца!” і абласной акцыі “Лета патрыётаў”. Падчас урачыстай лінейкі выхаванцы лагера ўшанавалі памяць усіх тых, хто падарыў неацэнны падарунак – мір хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі каля брацкай магілы ввоінаў і партызан у аг.Галынка. Святочная праграма, прысвечаная Дню адкрыцця лагера “Віват, лагер!” прадоўжыла Дзень традыцый і падарыла рабятам шмат цудоўных  момантаў.