Дзень другі. Дзень роднай краіны

02.06.2022

2 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Крынічка” прайшоў Дзень роднай краіны, а ў яго рамках творчая майстэрня “Беларусь – мая Радзіма” і інтэлектуальны турнір “Мая Беларусь” .

У творчай майстэрні “Беларусь – мая Радзіма” рабяты з дапамогай мастацкіх сродкаў пастараліся адлюстраваць прыгажосць прыроды роднай краіны, яе славутасці, выказваючы тым самым любоў да сваёй вялікай і малой Радзімы.

Інтэлектуальны турнір “Мая Беларусь” садзейнічаў павышэнню цікавасці да вывучэння мінулага і сучаснасці Беларусі, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну. Гістарычныя факты, незвычайныя загадкі і найцікавейшыя рэбусы, беларускія традыцыі і нацыянальная культура, жывёльны і раслінны свет Беларусі, выдатныя пісьменнікі і паэты – усё гэта выклікала непадробную цікавасць у вучняў, якія актыўна адказвалі на пытанні, зарабляючы балы сваім камандам.