Спартыўна - турыстычная гульня “Збіраемся ў паход”

31.05.2022

31 мая ў рамках правядзення рэспубліканскага Тыдню турызму і краязнаўства вучні 5-9,11 класаў прынялі ўдзел у спартыўна - турыстычнай гульні “Збіраемся ў паход”. Задачы гульні: развіццё навыкаў бяспечнага знаходжання ў прыродзе, турыстычных навыкаў; стварэнне ўмоў для праяўлення падлеткамі і моладдзю паспяховасці, развіццё іх творчых здольнасцей, пашырэнне іх кругагляду; фарміраванне ў маладых людзей лідэрскіх якасцей, грамадзянскай і сацыяльнай адказнасці.

Рабяты праходзілі паласу перашкод, збіралі турыстычны рукзак, адказвалі на пытанні турыстычнай віктарыны, збіралі «ядомыя і неядомыя грыбы», успаміналі турыстычныя песні, вызначалі надвор’е па народных прыметах.